У лістападзе фізічныя асобы купілі валюты больш, чым прадалі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
Беларусы прадалі ў лістападзе наяўнай і безнаяўнай валюты на $668,6 млн (за студзень-лістапад - $8 млрд 947,6 млн) у эквіваленце, купілі - $993,4 млн ($9 млрд 431 млн). Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты за лістапад склала $324,8 млн. У кастрычніку беларусы таксама выступілі чыстымі пакупнікамі замежнай валюты.
Суб`екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі за лістапад прадалі замежнай валюты на $1 млрд 657,7 млн (за студзень-лістапад - $20 млрд 410,3 млн) у эквіваленце, купілі - $1 млрд 836,6 млн ($20 млрд 455,3 млн). Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты суб`ектамі гаспадарання - рэзідэнтамі склала $178,9 млн.
12 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
12 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/779/28593
Текущая дата: 16.11.2024