Белорусский портал в Казахстане

У Мінску выяўлена спайс-лабараторыя ў гаражы



Вытворчасць спайсу выяўлена ў Мінску.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, 23 студзеня супрацоўнікамі міліцыі  ў момант закладкі ў тайнік скрутка з курыльнай сумессю быў затрыманы 18-гадовы непрацуючы мінчанін. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца злачынства, знайшла на тэхнічным паверсе жылога дома ў Фрунзенскім раёне, дзе быў затрыманы малады чалавек, 27 кантэйнераў з курыльнай сумессю агульнай масай больш як 240 грамаў.

На допыце затрыманы прызнаўся следчым, што хацеў зарабіць і дзейнічаў у інтарэсах уладальнікаў аднаго з інтэрнэт-магазінаў. Ён атрымліваў ад "работадаўцаў" псіхатропныя рэчывы і на аснове тытуню вырабляў забароненыя курыльныя сумесі. Сфарміраваныя дробнааптовыя партыі з замоўленай колькасцю доз пакідаў у загадзя агавораных месцах. Разлікі  ажыццяўляліся праз электронныя кашалькі. 

Устаноўлена, што выраб спайсаў быў наладжаны ў арандаваным гаражы. Знойдзеныя там падчас вобыску аксесуары, што выкарыстоўваліся ў злачынных мэтах, а таксама іншыя рэчавыя доказы адпраўлены на экспертызу. 

Затым у выніку сумесных мерапрыемстваў следчых і супрацоўнікаў падраздзяленняў па наркакантролі быў устаноўлены яшчэ адзін тайнік на тэрыторыі будоўлі ў прыватным сектары. Падазроны захоўваў там больш як 600 грамаў гатовай да ўжывання курыльнай сумесі. 

Фрунзенскім (Мінска) раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа. Затрыманаму выстаўлена абвінавачванне, да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/779/29301
Текущая дата: 27.12.2024