Белорусский портал в Казахстане

Навучэнец мінскага каледжа перамог на міжнародным будаўнічым чэмпіянаце



Навучэнец сталічнага каледжа стаў пераможцам III Міжнароднага будаўнічага чэмпіянату, які прайшоў 17-20 кастрычніка на пляцоўцы кангрэсна-выставачнага цэнтра «ЭКСПАФОРУМ» у Санкт-Пецярбургу.

Перамогу атрымаў навучэнец Мінскага дзяржаўнага каледжа інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя І.М.Жыжаля Дзмітрый Кірэеў у кампетэнцыі «Электрамантаж асвятляльных сетак і электраабсталявання». Малады чалавек набраў 92 балы са 100 магчымых.

Спаборніцтвы прайшлі па 25 намінацыях, у двух кірунках: інжынерныя і рабочыя спецыяльнасці. Мэтай чэмпіянату заяўлена забеспячэнне апераджальнага развіцця будаўнічай галіны ў інтарэсах грамадства, дзяржавы і бізнесу.

Звязда, 20 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/78/71239
Текущая дата: 17.11.2024