Белорусский портал в Казахстане

Парк высокіх тэхналогій завяршае будаўніцтва бізнес-інкубатара для малых высокатэхналагічных кампаній



Аб гэтым 2 снежня паведаміў дырэктар ДУ "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій" Валерый Цапкала, адказваючы на пытанні дэпутатаў.

Бізнес-інкубатар плануецца завяршыць у бліжэйшы час. Паводле слоў Валерыя Цапкалы, размова ідзе аб двух месяцах. Такім чынам ПВТ будзе аказваць дапамогу ў стварэнні малых высокатэхналагічных кампаній, якія ў будучым могуць вырасці ў буйныя карпарацыі. У бізнес-інкубатары будзе весціся падрыхтоўка і перападрыхтоўка кадраў, аказвацца юрыдычная дапамога ў частцы абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння прыняла да ведама дэкрэт Прэзідэнта ад 3 лістапада 2014 года нумар 4, што пашырае віды дзейнасці, заняцце якімі дасць магчымасць кампаніям уваходзіць у склад ПВТ і карыстацца адпаведнымі падатковымі льготамі. Размова ідзе аб такіх сферах, як мікра-, опта- і нанаэлектроніка, перадача даных, радыёлакацыя.

Дэкрэтам вызначаны парадак прадастаўлення падатковых ільгот для кампаній - рэзідэнтаў ПВТ, калі яны пашырылі віды сваёй дзейнасці, не заяўленыя пры рэгістрацыі. Гэта дае магчымасць прымяняць на практыцы больш гібкую сістэму кіравання, выключыць лішнія бюракратычныя працэдуры, адзначыў, прадстаўляючы асноўныя палажэнні дэкрэта, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Марат Жылінскі.

2 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/781/28532
Текущая дата: 16.11.2024