Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства Францыі ў Беларусі.
"Гэта ўнікальны канцэрт-марафон, які прапануе слухачу захапляльную і займальную сямігадзінную вандроўку ў свет музыкі Філіпа Гласа. У адзін вечар прагучаць усе фартэпіянныя творы майстра, а таксама некалькі дзясяткаў твораў-прысвячэнняў, напісаных спецыяльна для праекта аўтарамі больш як з 90 краін", — гаворыцца ў паведамленні.
Філіп Глас уваходзіць у лік самых аўтарытэтных сучасных амерыканскіх кампазітараў. Вядомы як адзін з заснавальнікаў мінімалізму. Набыў сусветную папулярнасць дзякуючы саўндтрэкам да фільмаў "Кундун", "Шоу Трумана", "Гадзіны", "Кэндымен", "Ілюзіяніст", а таксама музыцы, напісанай для цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў 1984 года ў Лос-Анджэлесе.
Аўтар і выканаўца праекта — французскі кампазітар і піяніст Нікаля Харват. Канцэрт у Мінску праходзіць у межах сусветнага турнэ музыканта. Пасля Мінска канцэрты адбудуцца ва Украіне, Іране, Сербіі, Расіі, Грузіі, ЗША.
Канцэрт-марафон "Сусвет Гласа" пройдзе ў сталічным Доме дружбы народаў (вул. Захарава, 28). Пачнецца ў 18.00 і завершыцца ў 1.00. На працягу сямі гадзін слухачы могуць бесперашкодна пакідаць залу і вяртацца пры наяўнасці свабодных месцаў, падкрэсліваецца ў паведамленні.
"Праект "Сусвет Гласа" праходзіць паводле прынцыпу "плаціце, колькі вы жадаеце". Кожны слухач сам вырашае, колькі яму заплаціць за наведванне мерапрыемства", — адзначаюць у прэс-службе.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2014
Мінск, 23 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/782/28347
Текущая дата: 16.11.2024