Пра гэта паведаміў журналістам 26 лістапада ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) намеснік генеральнага дырэктара РУП "Беларуская АЭС" Андрэй Баркун.
Ён нагадаў, што паміж урадамі Беларусі і Расіі заключанае пагадненне аб даванні крэдыту на будаўніцтва атамнай станцыі. "Кошт кантракта прыблізны, магу сказаць, што цана Беларускай АЭС не перавысіць 11 мільярдаў долараў", — цытуе Баркуна дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле слоў чыноўніка, крэдыт павінен кампенсаваць 90% усіх работ па пабудове АЭС. Пры гэтым Баркун зазначыў, што дэвальвацыя расійскага рубля не адаб`ецца на праекце неспрыяльным чынам. "Крэдытнае пагадненне падпісанае ў доларах, таму курс расійскага рубля нас не асабліва хвалюе", — растлумачыў ён.
Зараз, паведаміў Баркун, на будаўніцтве станцыі выканана і прафінансавана 12,5% работ.
Нагадаем, распараджэнне аб выдзяленні Беларусі крэдыту на будаўніцтва АЭС да 10 млрд. долараў было прынятае расійскім урадам у пачатку кастрычніка гэтага года.
Беларуская АЭС будуецца прыкладна за 20 кіламетраў ад Астраўца паводле праекта расійскай кампаніі "Атамстройэкспарт". Генеральным праекціроўшчыкам і падрадчыкам выступае расійская кампанія ААТ "НІАЭП" — ЗАТ "АСЭ". Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2.400 МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланаваны на лістапада 2018 года, другога — на ліпень 2020-га.
БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2014
Мінск, 26 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/782/28429
Текущая дата: 16.11.2024