Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 14 лістапада 2014 года.
На 14 лістапада Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 10.750 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.380
Расійскі рубель — 233,50
Украінская грыўна — 693,10
Кошык валют — 3.226,39
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — знізіўся на 40 рублёў (0,30%), расійскага рубля — вырас на 1 рубель (0,43%), грыўны — на 6,20 рубля (0,90%). Курс кошыка валют вырас на 1,40 рубля (0,04%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 79,68 рубля (2,41%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2447, "долар/расійскі рубель" — 46,039, "долар/грыўна" — 15,51.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 14 лістапада долар купляюць па 10.640—10.790 і прадаюць па 10.815—10.860 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 11 рублёў (да 10.760), продажу — на 14 (да 10.840).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.750—10.770 пры куплі, 10.830—10.850 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2014
Мінск, 14 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/784/28201
Текущая дата: 16.11.2024