Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Больш за ўсё падаражэлі: агародніна — на 33,4%; яйкі — на 4,4%; каўбасныя вырабы і вэджаніна — на 2,7%; сыры — на 2,3%; мука пшанічная — на 2,1%; гарбата — на 1,5%; макаронныя вырабы — на 1,2%.
На шэраг прадуктаў цэны знізіліся. На рыбу і морапрадукты, масла жывёльнае — на 0,2%, цукар — на 0,4%, алкагольныя напоі — на 0,6%, бульбу — на 2,9%, садавіну — на 5,9%.
Цэны на нехарчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем выраслі на 0,9%, з пачаткам года — на 9%. Больш за ўсё падаражэлі ў кастрычніку: бензін — на 5%; медыкаменты — на 2,9%; пісьмовыя прылады — на 2,5%; посуд і сталовыя прыборы — на 1,7%.
Знізіліся на 0,6% цэны на бытавыя электрапрыборы і на 0,01% — на дываны і дывановыя вырабы.
Платныя паслугі насельніцтву ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем падаражэлі на 2,3%, з пачаткам года — на 22,7%. Больш за ўсё цэны выраслі на жыллёва-камунальныя паслугі — на 6,9%, у тым ліку на электразабеспячэнне — на 11,5%, газазабеспячэнне — на 8,1%, водазабеспячэнне — на 3,5%, тэхабслугоўванне жылых памяшканняў — на 9,8%. Падаражэлі паслугі сувязі на 1,9%, медыцынскія паслугі — на 2,6%, культуры — на 2,4%, канцэртных арганізацый — на 5,7%, бытавыя — на 1,3%.
Знізіліся на 3,5% тарыфы на паслугі авіятранспарту. Чыгуначныя пасажырскія перавозкі міжнародных зносінаў патаннелі на 9,8%, санаторна-аздараўленчыя паслугі — на 1,4%.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2014
Мінск, 14 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/784/28226
Текущая дата: 16.11.2024