Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мінуюць тысячагоддзі, але святло вялікай урачыстасці зноў прыносіць надзею ў дамы мільёнаў людзей. Яно аб`ядноўвае ўсіх нас высокімі імкненнямі да маральнасці, служыць умацаванню маральных устояў і згоды ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, доўгачаканае свята - гэта не толькі час прывітанняў і падарункаў. Ражджаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады.
"Няхай вашы сэрцы напоўніць вялікая радасць Ражджаства, няхай будзе плённай праца, а ў сем`ях пануюць шчасце і ўзаемапавага", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Ражджаством Хрыстовым
Праваслаўным хрысціянам
Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Мінуюць тысячагоддзі, але святло вялікай урачыстасці зноў прыносіць надзею ў дамы мільёнаў людзей. Яно аб`ядноўвае ўсіх нас высокімі імкненнямі да маральнасці, служыць умацаванню маральных устояў і згоды ў грамадстве.
Доўгачаканае свята - гэта не толькі час прывітанняў і падарункаў. Ражджаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады.
Няхай вашы сэрцы напоўніць вялікая радасць Ражджаства, няхай будзе плённай праца, а ў сем`ях пануюць шчасце і ўзаемапавага.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/784/28869
Текущая дата: 28.12.2024