Белорусский портал в Казахстане

Беларусь далучаецца да пагаднення аб увядзенні глабальных тэхправіл для колавых транспартных сродкаў



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Рэспубліка Беларусь далучаецца да Пагаднення аб увядзенні глабальных тэхнічных правіл для колавых транспартных сродкаў, прадметаў абсталявання і частак, якія могуць быць устаноўлены і/або выкарыстаны на колавых транспартных сродках, прынятага ў Жэневе 25 чэрвеня 1998 года. Адпаведны ўказ нумар 518 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 лістапада.

12 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/785/28317
Текущая дата: 16.11.2024