Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 5 лістапада



Курсы валют, устаноленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 5 лістапада 2014 года.

На 5 лістапада Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 10.720 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.400
Расійскі рубель — 246,50 (абсалютны мінімум пасля 5 чэрвеня 2012 года)
Украінская грыўна — 824,62

Кошык валют — 3.283,77

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйныя курсы долара і расійскага рубля не змяніліся, еўра — вырас на 10 рублёў (0,07%), грыўны — на 0,04 рубля (0,005%). Курс кошыка валют вырас на 0,82 рубля (0,02%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 22,30 рубля (0,67%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,25, "долар/расійскі рубель" — 43,489, "долар/грыўна" — 13.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 5 лістапада долар купляюць па 10.640—10.720 і прадаюць па 10.750—10.850 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 3 рублі (да 10.704), продажу — не змяніўся (10.769).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.680—10.700 пры куплі, 10.750—10.770 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/786/28049
Текущая дата: 16.11.2024