Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 6 лістапада



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 6 лістапада 2014 года.

На 6 лістапада Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: 

Долар ЗША — 10.730 беларускіх рублёў (абсалютны максімум) 
Еўра — 13.450 
Расійскі рубель — 241,50 (абсалютны мінімум пасля 20 кастрычніка 2011 года) 
Украінская грыўна — 788,54 

Кошык валют — 3.266,48 

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,09%), еўра — на 50 (0,37%), расійскага рубля — знізіўся на 5 рублёў (2,03%), грыўны — на 36,08 рубля (4,38%). Курс кошыка валют знізіўся на 17,29 рубля (0,53%) у параўнанні з папярэднім днём і на 39,59 рубля (1,20%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля). 

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2535, "долар/расійскі рубель" — 44,43, "долар/грыўна" — 13,6074. 

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 6 лістапада долар купляюць па 10.640—10.730 і прадаюць па 10.750—10.850 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 4 рублі (да 10.708), продажу — на 5 (да 10.774). 

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.700—10.720 пры куплі, 10.760—10.780 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/786/28050
Текущая дата: 16.11.2024