Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка адзначае, што сёньня трэба казаць пра эканамічныя абмежаваньні на пакупку валюты, што зьвязана з розьніцай курсаў у Беларусі і Расеі.
«Увядзеньне 30% камісіі на пакупку валюты — гэта антыспэкулятыўная мера. Улічваючы, што ў Расеі тавары ў даляравым эквіваленце прыкладна ў два разы таньнейшыя, чым у Беларусі, таму для ўсіх бізнэсоўцаў, асабліва дробных, вельмі выгадна было б абменьваць беларускія рублі на даляры і ехаць у Расею купляць тэлевізары, лядоўні і гэтак далей», — кажа ён.
Пры гэтым Заіка лічыць, што насамрэч пытаньне аб дэвальвацыі для Беларусі сёньня не стаіць, бо ў цэлым краіна мае станоўчы балянс гандлю таварамі і паслугамі.
«Размовы пра дэвальвацыю былі зьвязаны з тымі, хто працуе на расейскім рынку, хто экспартуе тавары ў Расею, — гэта каля 40%. Але астатнія экспарцёры ў гэтым неабходнасьці ня маюць». — падкрэсьліў ён.
Радыё Свабода
19 сьнежня 2014
Радыё Свабода
19 сьнежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/787/28813
Текущая дата: 28.12.2024