Белорусский портал в Казахстане

Творчую інтэлігенцыю не трэба прымушаць усхваляць уладу



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікаў традыцыйнага прэс-туру ў Беларусь.

"Я нідзе ніколі не прасіў нікога пісаць мае партрэты, каб мяне ўзвялічваць. Больш таго, я гэта ўспрымаю як падхалімаж і шкодніцтва. Калі толькі табе пачалі падпяваць аднекуль, чакай заўтра бяды. Гэта як карупцыя. Калі толькі яна з`явілася - заўтра чакай бяды", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"У розныя перыяды для пэўнай часткі інтэлігенцыі было ўласціва ўзвялічванне, стварэнне вобраза лідара. Адзін лідар - спяваюць адно. Тое ж пакаленне творчай інтэлігенцыі: прыходзіць да ўлады іншы лідар - яны і яму пішуць і спяваюць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў такой сітуацыі варта вінаваціць не столькі саму інтэлігенцыю, колькі ўладу, пры якой запатрабаваны такі падыход. "Калі ўлада фактычна плаціць праз кагосьці або сама падштурхоўвае творчую інтэлігенцыю, каб яна апісвала і ўсхваляла цябе і твой курс - вось гэта ў Беларусі забаронена", - сказаў Прэзідэнт.

17 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/789/27782
Текущая дата: 16.11.2024