Белорусский портал в Казахстане

Урад і Нацбанк Беларусі плануюць знізіць стаўкі па крэдытах для бізнесу



Аб гэтым заявіў 24 верасня намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч.

Неабходнасць выплачваць вялікія працэнты па крэдытах негатыўна ўплывае на фінансавае становішча прадпрыемстваў і прыводзіць да зніжэння іх рэнтабельнасці, адзначыў Пётр Пракаповіч. "Таму мы вядзём работу з Нацыянальным банкам, каб вырашаць пытанні па зніжэнні працэнтных ставак па крэдытах - і такія магчымасці ёсць. Ужо ёсць такая згода, і пачаты рух у гэтым напрамку", - сказаў ён.

Паводле слоў віцэ-прэм`ера, за апошнія тры месяцы стаўкі па крэдытах зменшыліся на 2,4 працэнтнага пункта. "Але гэта мала, гэта нязначна, таму мы вядзём работу з Нацыянальным банкам, каб у бліжэйшыя некалькі месяцаў істотна знізіць кошт крэдытных рэсурсаў для эканомікі. Я думаю, што гэта будзе рэальна", - сказаў Пётр Пракаповіч.

25 верасня 2014, Лагойск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/791/27597
Текущая дата: 16.11.2024