Нацыянальны банк Беларусі 12 верасня ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты "Першая сусветная вайна", паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Выпушчаны ў абарачэнне сярэбраная і медна-нікелевая манеты. Першая наміналам Br20, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм. Другая - наміналам Br1, масай 15,50 г, дыяметрам 33 мм.
Манеты маюць форму круга, з правага і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс: злева - рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім у два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, пад ім - год чаканкі; справа - намінал: 20 РУБЛЁЎ (на сярэбранай манеце) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), пад ім - проба сплаву (на сярэбранай). Рэверс: на манеце прадстаўлена мастацкая кампазіцыя: справа - фрагмент палітычнай карты Беларусі перыяду заканчэння Першай сусветнай вайны з нанесенай на ёй лініяй падзелу граніц па выніках Рыжскага мірнага дагавора; злева ў тры радкі надпіс: ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, які часткова перакрываецца фактурай навальнічных аблокаў, якія сімвалізуюць сусветную трагедыю.
Манеты адчаканены ў РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан". Тыраж сярэбраных манет - 2 тыс. штук, медна-нікелевых - 3 тыс. штук. Сярэбраныя манеты адчаканены якасцю "пруф", медна-нікелевыя - "пруф-лайк".
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з`яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі і абавязковыя для прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў, паступяць у структурныя падраздзяленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у трэцяй дэкадзе кастрычніка 2014 года.
12 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/792/27503
Текущая дата: 16.11.2024