Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Мытная служба ўносіць значны ўклад у стварэнне спрыяльных умоў для ўдзельнікаў міжнароднага гандлю і процідзейнічае трансгранічнай злачыннасці



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў, асабовы склад, ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам — Днём мытніка, якое адзначаецца ў Беларусі 20 верасня.

"На працягу многіх гадоў, з`яўляючыся адным з ключавых элементаў арганізацыі эканамічнай бяспекі дзяржавы, ваша арганізацыя ўносіць значны ўклад у стварэнне спрыяльных умоў працы для ўдзельнікаў міжнароднага гандлю, а таксама актыўна процідзейнічае трансгранічнай злачыннасці", — заявіў Лукашэнка.

У віншаванні адзначаецца, што ў сучасных умовах мытныя органы Беларусі стаяць на варце эканамічных інтарэсаў не толькі сваёй краіны, але і дзяржаў — удзельніц Мытнага саюза.

"Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, адказнасць і адданасць сваёй справе дазволяць вам і надалей забяспечваць вырашэнне ўсіх пастаўленых задач", — адзначыў Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/792/27528
Текущая дата: 16.11.2024