Аб гэтым заявіў 29 жніўня міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Ігар Шуневіч прыняў удзел ва ўрачыстым рытуале прынясення Прысягі курсантамі 1-га курса Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС, што прайшоў на мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле".
Паводле слоў міністра, законапраект па барацьбе з карупцыяй, які рыхтуецца, - гэта ўсяго толькі адзін з інструментаў, які дае дзяржава праваахоўнікам у гэтай барацьбе. Усё будзе залежаць ад яго выканання, ад таго, як ён будзе прымяняцца на практыцы. "У большай ступені, на мой погляд, барацьба з карупцыяй - гэта ўсенародная справа. Зразумела, барацьба з ёй - наша задача, гэта наша асноўная работа, але мне здаецца, калі ў грамадстве будзе глыбіннае непрыманне такіх негатыўных фактаў, тады і вынік будзе больш важкі", - упэўнены Ігар Шуневіч.
На яго думку, кожны грамадзянін павінен разумець, што, прыходзячы ў бальніцу ці любую іншую ўстанову і перадаючы ў падзяку якія-небудзь матэрыяльныя сродкі за тое, што прадстаўнік дзяржавы павінен зрабіць бясплатна, тым самым стымулюе, спараджае гэту карупцыю.
Міністр лічыць, што латэнтнасць гэтай антысацыяльнай з`явы яшчэ даволі высокая. Праваахоўнікі акрамя тых законаў, якія прымаюцца дзяржавай, думаюць аб новых спосабах і метадах выяўлення карупцыянераў, нячыстых на руку кіраўнікоў.
"Усё трэба ацэньваць у развіцці, у дынаміцы, але ўзровень, які сёння паказвае міліцыя, увесь праваахоўны блок Беларусі ў барацьбе з карупцыяй, - даволі высокі. Аб гэтым сведчаць не толькі нашы эксперты, але і замежныя спецыялісты. Таму нейкіх сур`ёзных апасенняў з пункту гледжання таго, што карупцыя захапіла ці набыла пагражальныя маштабы для краіны, у нас няма. Усё пад кантролем", - рэзюмаваў міністр.
БЕЛТА, 29 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/793/27367
Текущая дата: 16.11.2024