Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" адкрывае прыём заявак на нацыянальны конкурс, які ўпершыню пройдзе ў час буйнейшага ў Беларусі форуму кіно, паведамілі ў прэс-цэнтры фестывалю.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца поўнаметражныя і кароткаметражныя дакументальныя, ігравыя і анімацыйныя фільмы, створаныя беларускімі аўтарамі за апошнія два гады.
Работы можна падаваць да 22 верасня. Для гэтага неабходна адправіць у дырэкцыю фестывалю фільмаграфічны ліст, поўны тэкст фільма ў арыгінале і на адной з замежных моў, DVD з запісам фільма, сінопсіс, рэкламны ролік, кадры з фільма і некаторыя іншыя матэрыялы. Падрабязныя ўмовы ўдзелу і форма заяўкі апублікаваны на сайце www.listapad.com. Прызы конкурсу будуць уручацца ў трох намінацыях: ігравое кіно, дакументальнае кіно і анімацыя. Ацэніць работы ўдзельнікаў аўтарытэтнае міжнароднае журы кінематаграфістаў.
"Нацыянальны конкурс прызначаны звярнуць увагу на творчыя здольнасці беларускіх аўтараў. Сярод іх шмат адораных людзей", - лічаць арганізатары кінафоруму. У прэс-цэнтры адзначылі, што карціны Кірыла Нонга ("Здымаць на паражэнне"), Івана Маслюкова ("Што ёй падабаецца"), Андрэя Мычко ("Неба ўсюды аднолькавае"), Сяргея Савянкова і Паўла Касцевіча ("Салетра нумар 7") , Дзмітрыя Дзядка ("Адзінота"), Любові Журомскай ("Машы, Сашы") і многіх іншых рэжысёраў пацвярджаюць важнасць пошуку і падтрымкі беларускіх энтузіястаў.
Трэба адзначыць, што дырэкцыя фестывалю мае намер збіраць работы суайчыннікаў незалежна ад краіны іх пражывання. "Важна прадэманстраваць рэальныя таленты беларусаў, здольных увасабляць арыгінальныя ідэі ў кіно ўласнымі сіламі", - адзначаюць арганізатары.
XXI кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 7 па 14 лістапада ў Мінску. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.
21 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/794/27256
Текущая дата: 16.11.2024