Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
У Беларусі адкрыццё сезона палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну (вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлкі, фазана) перанесена з 9 на 23 жніўня.
"Паляванне на вадаплаўную і балотную дзічыну пачнецца ў гэтым годзе пазней за ўстаноўлены тэрмін у сувязі з гарачым і сухім надвор`ем на тэрыторыі рэспублікі. Змяненне накіравана ў тым ліку на прадухіленне выпадкаў узнікнення лясных пажараў", - сказалі ў лясным ведамстве.
Рашэнне аб змяненні тэрмінаў палявання замацавана ў нарматыўных прававых актах, прынятых карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў краіны.
8 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/796/27070
Текущая дата: 16.11.2024