Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа з 31 ліпеня праводзіць акцыю па раздачы пітной вады і аказанні першай дапамогі пры цеплавым удары.
Галоўны спецыяліст па падрыхтоўцы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі БТЧК Дзмітрый Русакоў, у Мінску праца валанцёраў сканцэнтраваная на плошчы Якуба Коласа і ў наваколлях. "Тут праходзіць самы вялікі аб`ём людзей; размешчаны рынак, офісныя будынкі, прыпынкі грамадскага транспарту", — растлумачыў ён.
Ваду для акцыі дае ЗП "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь". Як сказаў прадстаўнік БТЧК, на першым этапе кампаніяй было перададзена прыблізна чатыры тоны вады: дзве тоны накіраваны ў Мінск, яшчэ па адной — у Гомель і Лунінец (Брэсцкая вобласць) для правядзення аналагічных акцый. Амаль за два дні акцыі ў Мінску валанцёры напаілі вадой прыкладна 2,5 тысячы чалавек. Заўтра Чырвоны Крыж чакае пастаўку ў сталіцу яшчэ трох тон вады, адзначыў Русакоў.
Паводле яго слоў, разам з вадой мінчане таксама могуць атрымаць у валанцёраў першую дапамогу ў выпадку цеплавога ўдару і памятку па бяспечных паводзінах у гарачае надвор`е, распрацаваную БТЧК сумесна з Мінскім гарадскім упраўленнем МНС. "З цеплавымі ўдарамі да нас не звярталіся, проста людзям вельмі горача, цяжка ісці. Так, каб быў цеплавы ўдар і мы выклікалі хуткую дапамогу, такога, на шчасце, яшчэ не было", — сказаў прадстаўнік БТЧК.
На выхадныя валанцёры прадоўжаць працу ў раёне плошчы Якуба Коласа. Акрамя таго, па горадзе будуць курсаваць чатыры мабільныя групы валанцёраў, якія будуць раздаваць ваду ў спальных раёнах сталіцы і на гарадскіх пляжах.
Акцыя БТЧК працягнецца да 10 жніўня. "Калі будзе падзенне тэмпературы, то, зразумела, мы не будзем раздаваць ваду, але пакуль гідраметцэнтр дае прагноз на 10 дзён даволі гарачы, таму будзем працаваць", — сказаў Русакоў.
Ужо тыдзень у краіне стаіць анамальнае гарачае надвор`е. У найбліжэйшыя выхадныя дні, паводле прагнозаў сіноптыкаў, у шэрагу рэгіёнаў тэмпература паветра можа дасягнуць 36 градусаў.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/797/26945
Текущая дата: 16.11.2024