Белорусский портал в Казахстане

Паводле звестак на 1 жніўня ў Беларусі разгледжана пытанне аб прымяненні амністыі ў дачыненні да 3.885 асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі



Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

Паводле звестак дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, на 1 жніўня 2014 года разгледжана пытанне аб прымяненні закона аб амністыі ў дачыненні да 3.885 асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі (усяго пад амністыю трапляюць больш як 8,3 тыс. чалавек).

Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбывання пакарання 944 асуджаных, з якіх 33 — непаўналетнія. Прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у дачыненні да 1.038 чалавек. Адмоўлена ў прымяненні амністыі 1.903 пазбаўленым волі. Прычыны — наяўнасць іскаў, злосныя парушэнні парадку адбывання пакарання.

Падчас амністыі тымі, хто адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, кампенсаваны ўрон на 1,1 млрд. рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/797/26981
Текущая дата: 16.11.2024