Аб гэтым заявіў 30 ліпеня ў час выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы.
"Перш чым пачаць будаўніцтва завода або новай вытворчай лініі, неабходна пераканацца, што сыравіна для работы новай вытворчасці ёсць у дастатковай колькасці і што на яе аснове можна будзе атрымаць канкурэнтаздольную прадукцыю", - сказаў Міхаіл Русы. Трэба таксама падлічыць, у колькі змен давядзецца працаваць, каб дабіцца чаканага выніку. І не павінна атрымлівацца, што тэхніка закуплена, а яе няма куды прымяніць, як гэта часам бывае, дадаў віцэ-прэм`ер. "Мы павінны выпрацаваць такі падыход: купіў тэхніку - зарабляй!" - падкрэсліў ён. - Працуйце і ў тры змены, калі гэта неабходна, але прыбытак павінен быць!"
Віцэ-прэм`ер адзначыў, што арганізацыі Мінлясгаса могуць арганізаваць сваю работу правільна, але пакуль у сістэме не ўсё так гладка, як хацелася б. Напрыклад, наспелі змяненні ў кадравай палітыцы. У абласных дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб`яднаннях (ДВЛГА) павінны працаваць прарыўныя спецыялісты. На базе кожнага ДВЛГА павінна быць створана магутная юрыдычная служба, якая будзе абараняць лясгасы, у тым ліку забяспечваць вяртанне грашовых сродкаў арганізацыямі-даўжнікамі. Неабходна аптымізаваць работу тэхналагічнай службы і маркетынгавай, спецыялісты якой змогуць парэкамендаваць, якую менавіта прадукцыю прадпрыемствам трэба вырабляць. Маркетолагі здольны падлічыць перспектывы. "Яны, напрыклад, могуць прагназаваць, што хутка з`явіцца прафіцыт той ці іншай прадукцыі. Такім чынам, з`явіцца магчымасць за 1-2 гады пачаць будаўніцтва прадпрыемстваў, прадукцыя якіх стане запатрабавана якраз да моманту здачы іх у эксплуатацыю", - упэўнены Міхаіл Русы.
Раней на ўрадавым узроўні было прынята, а кіраўніком дзяржавы падтрымана рашэнне аб стварэнні высокапрафесійнай рабочай групы па вырашэнні праблемных пытанняў лясной галіны. Такая група створана і ўжо напрацавала пэўныя падыходы. "У другой палавіне жніўня па выніках яе дзейнасці адбудзецца нарада, дзе будуць абмяркоўвацца перспектывы работы лясной галіны ў комплексе на бліжэйшыя 20 гадоў: ад вырошчвання лясоў да вытворчасці мэблі, стратэгія і тактыка, неабходныя змяненні ў падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы кадраў", - рэзюмаваў намеснік прэм`ер-міністра.
БЕЛТА, 30 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/798/26893
Текущая дата: 16.11.2024