Белорусский портал в Казахстане

Сярэдняя стаўка па новых крэдытах у беларускіх рублях за I паўгоддзе знізілася на 5,9 працэнтнага пункта



Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Сярэдняя стаўка па новых крэдытах у беларускіх рублях у чэрвені 2014 года склала 36 працэнтаў гадавых, знізіўшыся з пачатку года на 5,9 працэнтнага пункта. Такія даныя былі агучаны 25 ліпеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Зніжэння стаўкі ўдалося дасягнуць дзякуючы працэнтнай палітыцы Нацыянальнага банка, што забяспечыла прывабныя ўмовы для зберажэнняў у беларускіх рублях, даходнасць якіх па-ранейшаму перавышала даходнасць зберажэнняў у замежнай валюце і ўзровень інфляцыі. "Дынаміка стаўкі рэфінансавання і ставак па інструментах Нацыянальнага банка вызначалася ў адпаведнасці з бягучым і прагназуемым узроўнем інфляцыі, макраэканамічнымі ўмовамі і неабходнасцю павышэння даступнасці крэдытаў у нацыянальнай валюце", - падкрэслілі ў Нацбанку.

Ключавым напрамкам крэдытавання фізічных асоб па-ранейшаму заставалася жыллёвае будаўніцтва. За I паўгоддзе бягучага года на гэтыя мэты накіравана Br5,8 трлн крэдытных рэсурсаў, з якіх Br5,4 трлн - на льготных умовах. У той жа час, як было адзначана ў час пасяджэння, прынятыя Нацыянальным банкам меры далі магчымасць істотна скараціць тэмпы росту спажывецкага крэдытавання. За шэсць месяцаў бягучага года запазычанасць насельніцтва па крэдытах на спажывецкія патрэбы павялічылася ўсяго на 1,2 працэнта, або на Br174,4 млрд. Адначасова Нацыянальны банк прымаў меры па забеспячэнні даступнасці крэдытавання для суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. За студзень-май 2014 года гэтай катэгорыі пазычальнікаў выдадзена Br39,9 трлн крэдытаў (28,5 працэнта ад агульнага аб`ёму прадастаўленых банкамі крэдытаў).

Асноўным вынікам рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў першым паўгоддзі 2014 года стала захаванне макраэканамічнай стабільнасці і фарміраванне шэрага пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы, у тым ліку на ўнутраным валютным і дэпазітным рынках. Намінальныя працэнтныя стаўкі ў эканоміцы зніжаюцца, застаючыся на высокім дадатным узроўні ў рэальным выражэнні.

25 ліпеня 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/799/26871
Текущая дата: 16.11.2024