Гэты дзень з`яўляецца трыста васемнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 48 дзён.
Якія падзеі адбыліся 13 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 лістапада
У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.
У 1918 годзе была апублікаваная пастанова УЦВК аб скасаванні Брэсцкага міру ў сувязі з паражэннем Германіі ў Першай сусветнай вайне.
Хто нарадзіўся 13 лістапада
1884 год: Уладзімір Кудрэвіч, беларускі мастак.
1897 год: Аркадзь Аркадзьеў, беларускі акцёр і рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся шатландскі пісьменнік і паэт Роберт Льюіс Стывенсан і амерыканская актрыса Вупі Голдберг.
13 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Нікадзіма, які лічыўся заступнікам дамоў ад пажару.
Напярэдадні Кузьмінак, Дня каваля, які адзначаўся 14 лістапада, курэй пераводзілі ў зімовыя катухі ці ўцяплялі куратнік. Слабую ды старую птушку забівалі і з яе гатавалі булён і пяклі курнікі – пірагі з мясам.
Працягвалі таксама адзначаць свята паляўнічых і рыбакоў. Рыбакі свой першы ўлоў прадавалі, а грошы звычайна пакідалі ў храме. З гэтым днём былі звязаны паляўнічыя прыкметы. Напрыклад, калі заяц перабег дарогу – да няўдачы. Калі мядзведзь залёг у бярлогу на ўзвышшы, вясной будзе паводка.
Калі ў гэты дзень ішоў дождж, гэта значыла, што непагадзь будзе яшчэ доўга.
Sputnik, 13 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/8/75837
Текущая дата: 22.12.2024