Белорусский портал в Казахстане

VI Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд" прайшоў у музеі "Дудуткі"



У мінулыя выхадныя ў музейным комплексе "Дудуткі" адбыўся двухдзённы VI Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд", прысвечаны 604-й гадавіне легендарнай бітвы.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стала рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года на полі каля мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і войскамі саюзнікаў: Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

У 30-хвіліннай рэканструкцыі бітвы ўдзельнічалі прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы. Была задзейнічана артылерыя, асадныя машыны, піратэхніка.

У межах фестывалю на тэрыторыі музейнага комплексу дзейнічалі паходны рыцарскі лагер, палатачны лагер для гледачоў і гасцей фестывалю.

У праграме прайшлі рыцарскія турніры, масавыя пешыя і конныя рыцарскія бітвы, турніры лучнікаў, працавалі дзве канцэртныя пляцоўкі, адбудуцца васьмігадзінны рок- і фолк-канцэрт "Пір пасля бітвы" і маса іншых мерапрыемстваў.

БелаПАН, 21 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/800/26786
Текущая дата: 16.11.2024