Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі зарэзерваваны калідор для будаўніцтва высакаскораснай чыгункі



Аб гэтым паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак.

Калідор праходзіць па землях, якія не будуць забудоўвацца. "У перспектыве можа быць пабудавана высакаскорасная магістраль, якая будзе ісці праз Мінск і звяжа Маскву і Берлін. Нядаўна прагучала прапанова злучыць Мінск, Маскву і Астану, але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі кітайскія спецыялісты будуць будаваць транскантынентальную дарогу ў напрамку Еўропы і гэты ўчастак стане яе састаўной часткай", - сказаў кіраўнік ведамства.

Анатоль Сівак паставіў у прыклад высакаскорасную магістраль у Кітаі, дзе скорасныя паязды рухаюцца па эстакадах. "Сказаць, што мы пабудуем дарогу ад Брэста да Мінска для паяздоў скорасцю 300 км у гадзіну нельга. Такога цяпер не будзе, таму што няма людзей, якія змогуць запоўніць такі поезд хаця б раз у дзень. Каб праект акупляўся, такіх паяздоў трэба 10-20", - звярнуў увагу міністр. У тым жа Кітаі, дадаў ён, адпаведныя паязды злучаюць мегаполісы і не маюць прыпынкаў у гарадах, дзе пражываюць да 2 млн чалавек.

27 чэрвеня 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/803/26493
Текущая дата: 16.11.2024