Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Гала-канцэрт стане адным з самых яркіх момантаў ужо традыцыйнага ліпеньскага свята. У ім прымуць удзел майстры мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны. У канцэрце выступяць Надзея Бабкіна і ансамбль "Руская песня", група "Іванушкі International", артысты расійскага цэнтра імя Генадзя Завалокіна "Іграй, гармонік", пераможца тэлепраекта "Голас" Сяргей Валчкоў, удзельніца "Еўрабачання-2009" Настасся Прыходзька. Таксама на сцэну выйдуць ансамбль "Песняры", народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, заслужаныя артысты Беларусі Іна Афанасьева і Ірына Дарафеева, эстрадныя выканаўцы Іскуі Абалян, Вікторыя Алешка, Саша Нема, Гюнеш, ансамбль танца "Харошкі" і інш. Тэлеверсію канцэрта гледачы змогуць паглядзець па "Беларусь 1" 6 ліпеня ў 22.15.
Свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") пройдзе 5-6 ліпеня пад дэвізам "Днепр - рака дружбы". Удзельнікаў і гасцей форуму чакаюць тэатралізаваная праграма-прэзентацыя, тэматычны канцэрт лепшых удзельнікаў праекта "Жывіце ў радасці", выступленні салістаў Магілёўскай абласной філармоніі, святочная канцэртная праграма "Александрыя гасцiнна вiтае сяброў!", маладзёжная дыскатэка. Акрамя таго, будзе працаваць выстаўка-кірмаш вырабаў народных майстроў "Вялікі Александрыйскі кірмаш", на якой адбудзецца сімвалічная сустрэча трох кірмашоў - Александрыйскага (Беларусь), Сарочынскага (Украіна) і Ніжагародскага (Расія).
30 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/803/26500
Текущая дата: 16.11.2024