Пра гэта Прэзідэнт заявіў 11 красавіка, наведваючы прадпрыемства РУП "Слуцкія паясы" ДВТА "Белмастацпромыслы" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнку было паведамлена, што прадпрыемства ў 2013 годзе забяспечыла выкананне асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Так, тэмп росту аб`ёму вытворчасці ў супастаўных цэнах склаў 118,5% пры заданні 107,5%. Прадпрыемства атрымала чыстага прыбытку 1,7 млрд. рублёў, рэнтабельнасць продажу склала 10,7%.
РУП "Слуцкія паясы" цягам 2009—2013 гадоў правяло працу па абнаўленні вытворчасці, пашырэнні асартыменту прадукцыі. У студзені—лютым гэтага года тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі склаў амаль 104%, рэнтабельнасць продажу — 5,5%.
Падчас рэалізацыі Дзяржпраграмы адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі "Слуцкія паясы" на 2012—2015 гады на прадпрыемстве цягам 2012—2013 гадоў быў рэалізаваны інвестпраект па арганізацыі вытворчасці копій, аналагаў слуцкіх паясоў і нацыянальнай сувенірнай прадукцыі. Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. На прадпрыемстве адноўлена ўнікальная тэхналогія ткацтва слуцкіх мануфактур. Аналагаў гэтай прадукцыі ў свеце няма.
Як было паведамлена прэзідэнту, уся прадукцыя, што выпускаецца, сёння запатрабаваная. У планах у прадпрыемства — пашырэнне асартыменту, выпуск прадукцыі для царквы.
На базе РУП "Слуцкія паясы" сфарміраваная экспазіцыя музея, дзе можна не толькі ўбачыць аналагі паясоў, рэканструяваныя на сучасным абсталяванні, але і набыць сувеніры, паназіраць, як ствараюцца шэдэўры мастацкай культуры ткачамі-рамеснікамі. Для папулярызацыі гэтай прадукцыі сярод айчынных і замежных турыстаў наведванне музея плануецца ўключыць у турыстычныя маршруты.
Прэзідэнт цікавіўся ў работнікаў прадпрыемства, ці правільным было рашэнне аб адраджэнні такой вытворчасці. "Гэта вельмі патрэбна, вельмі важна і для нас, і для нашых нашчадкаў. Гэта аснова ідэалогіі, таму што нельга быць адукаваным спецыялістам, не ведаючы культуры краіны. Таму гэта адраджэнне мае каласальнае значэнне", — зазначыла дырэктар прадпрыемства Ларыса Тарасава.
Загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі" Барыс Лазука таксама лічыць важным стварэнне ў краіне вытворчасці слуцкіх паясоў. На яго думку, духоўнае багацце беларускага народа — гэта самае галоўнае, што неабходна берагчы і перадаваць моладзі.
"Аранжавыя рэвалюцыі абыходзяць нас бокам, таму што мы гэта робім, — сказаў прэзідэнт. — І робім не для таго, каб аранжавых рэвалюцый не было, а для будучыні, для дзяцей, для адраджэння".
"Мая задача была — стварыць гэта, каб ніхто не спрабаваў схапіць і павезці, як гэта было. Вось няхай зараз палякі зробяць такое, калі яны цэняць сваё мінулае і кажуць, што гэта іх спадчына", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Барыс Лазука правёў для прэзідэнта экскурсію па Музеі гісторыі слуцкіх паясоў, створаным пры прадпрыемстве, расказаў, як вырабляліся паясы ў мінулым.
"У мяне амаль камень з душы зняты. Мяне пераканалі, што мы правільна зрабілі, адрадзіўшы гэты прадмет таго часу. Хаця гэта і нятанна, але гэта таго каштавала. Гэта застанецца ў гісторыі, на стагоддзі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнку ўручылі першы слуцкі пояс, сатканы на прадпрыемстве, які з`яўляецца поўнай копіяй арыгінальнага гістарычнага поясу. У якасці сыравіны пры вырабе аналагу поясу выкарыстоўваліся пазалочаныя ніці і ніці з натуральнага шоўку. Копія слуцкага поясу мае даўжыню 350 см, шырыню 33,5 см і вагу — 500 г. Падарунак прэзідэнту ўручылі работніцы, якія выткалі гэты пояс. Ён будзе захоўвацца ў Палацы Незалежнасці.
Звяртаючыся да ткачых, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў іх нялёгкая праца. "Добра, што жаночыя рукі робяць гэтыя цудоўныя паясы. У іх цеплыня, прыгажосць, энергетыка нашых жанчын", — сказаў кіраўнік дзяржавы. "Зарплата, напэўна, не тая, якую вы павінны атрымліваць, таму што гэта вельмі цяжкая праца. Але, думаю, да канца наступнага года вы пра яе не будзеце гаварыць", — зазначыў прэзідэнт, дадаўшы, што з ростам экспарту нязменна вырасце і заработная плата работнікаў прадпрыемства.
"Трэба паціхеньку выходзіць на экспарт, па паўцэнта павышаючы цану, і прыйдзеце да сусветных цэн. Дзяржава ўклала вялікія грошы, прычым не ў лепшыя часы. Прадукцыя, якую вы вырабляеце, павінна знаходзіць попыт. Шукайце, прапаноўвайце — трэба мабілізавацца і, можа, больш прадаваць таго, што запатрабавана", — мяркуе Лукашэнка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/810/25740
Текущая дата: 17.11.2024