12 красавіка ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі адбылася інтэрактыўная анімацыйная праграма Nominis umbra ("Цень імя").
Падчас тэатралізаванага прадстаўлення з элементамі экскурсіі, танцамі, дэгустацыяй і фотасесіяй перад гасцямі музея паўстаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі са сваімі прыдворнымі. Наведвальнікі даведаліся пра тое, якія адносіны звязвалі караля з рускай імператрыцай Кацярынай ІІ, што прымусіла яго адрачыся ад прастола. Адбылася рэканструкцыя бальных танцаў, у якой маглі ўзяць удзел і госці.
БелаПАН, 13 красавіка 2014
БелаПАН, 13 красавіка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/810/25764
Текущая дата: 17.11.2024