Падчас мерапрыемстваў міграцыйнага кантролю аператыўныя супрацоўнікі атрада памежнага кантролю "Мінск" 14 красавіка па адным са сталічных адрасоў за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі затрымалі грамадзянак Камеруна 1996 года нараджэння і Гвінеі 1979 года нараджэння.
Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, у абедзвюх жыхарак Афрыкі былі пратэрмінаваныя рэгістрацыя і візы. Адна з іх растлумачыла, што на прафесійным узроўні гуляе ў футбол, другая зарабляе на жыццё паэзіяй.
Для далейшага разбору затрыманыя перададзеныя ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага раёна Мінска.
Вячаслў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2014
Для далейшага разбору затрыманыя перададзеныя ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага раёна Мінска.
Вячаслў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/810/25817
Текущая дата: 17.11.2024