Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 30 мая



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 30 мая 2013 года.

На 30 мая Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.700 беларускіх рублёў
Еўра — 11.200
Расійскі рубель — 276
Украінская грыўна — 1.067,94

Кошык валют — 2.996,05

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — знізіўся на 30 рублёў (0,27%), расійскага рубля — на 1,50 рубля (0,54%), грыўны — на 1,25 рубля (0,12%). Курс кошыка валют знізіўся на 8,09 рубля (0,27%) у параўнанні з папярэднім днём і на 18,91 рубля (0,63%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2874, "долар/расійскі рубель" — 31,5217, "долар/грыўна" — 8,1465.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 30 мая долар купляюць па 8.660—8.700 і прадаюць па 8.720—8.790 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі ўзрос на 3 рублі (да 8.681), продажу — на 1 (да 8.740).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.650—8.680 пры куплі, 8.720—8.750 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 30 мая 2013 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/812/21358
Текущая дата: 21.05.2024