Белорусский портал в Казахстане

У Магілёў вярнуўся «Метраполь»



«Метраполь» прапісаўся ў гістарычным будынку па вуліцы Камсамольскай, непадалёк ад драматычнага тэатра.

Гасцініца налічвае 53 нумары: ад бюджэтных коштам у 600 тысяч рублёў да люксаў, за якія прыйдзецца заплаціць звыш 2 мільёнаў рублёў. Цана тут залежыць ад віду з акна. Тыя, што «глядзяць» на касцёл Святога Станіслава ці тэатр, каштуюць даражэй. Пры атэлі ёсць канферэнц-зала, рэстаран і спа-клуб з басейнам, касметалагічнымі кабінетамі, фінскай і турэцкай лазнямі.

Улады не сумняваюцца, што «Метраполь» створыць сур’ёзную канкурэнцыю ў гасцінічным бізнесе як у плане афармлення інтэр’ераў, выкананых у класічным стылі, так і ў якасці абслугоўвання.

Дарэчы, у пачатку 20-га стагоддзя ў Магілёве ўжо была гасцініца з такой назвай. Тады яна знаходзілася па вуліцы Вялікай Садовай (цяпер — Ленінскай). Зараз у гэтым будынку рэстаран «Метро».

Святлана Маркава
Рэспубліка, 7 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/823/24334
Текущая дата: 17.11.2024