Белорусский портал в Казахстане

На біржы курс долара застаўся на ўзроўні гістарычнага максімуму



Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 верасня застаўся на адзнацы 9.030 рублёў.

Гэта з`яўляецца гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты, які быў упершыню зафіксаваны напярэдадні, 4 верасня.

Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 111 млн. 363 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 111 млн. 363 тыс., прапанова — 109 млн. 949 тыс.).

Курс расійскага рубля застаўся на адзнацы 270,50 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 61 млн. 264 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 108 млн. 863 тыс., прапанова — 1 млрд. 61 млн. 264 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 10 рублёў і склаў 11.890 рублёў. Аб`ём — 36 млн. 437 тыс. еўра (попыт — 36 млн. 237 тыс., прапанова — 41 млн. 35 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/833/23178
Текущая дата: 17.11.2024