Белорусский портал в Казахстане

Падчас затрымання кантрабандыстаў у Ашмянскім раёне аднаго з іх памежнікі "супакоілі" электрашокерам



Прымяніць сілу пры затрыманні двух кантрабандыстаў у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці давялося памежнікам 17 жніўня.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, пагранічнаму нараду, які знайшоў загразлы ў балоце "УАЗ",  давялося сутыкнуцца з вельмі агрэсіўнымі паводзінамі пасажыраў. Двое маладых людзей адмовіліся выконваць законныя патрабаванні праваахоўнікаў — паказаць дакументы. Мужчыны паспрабавалі прымяніць фізічную сілу ў дачыненні да памежніка, выказвалі пагрозы. Аднаго з іх "супакоілі" электрашокерам, на другога надзелі наручнікі.

У аўтамабілі знаходзілася 40 каробак цыгарэт. Машына і тытунь для далейшага разбору перададзены супрацоўнікам Ашмянскага РАУС. Дзеянні кантрабандыстаў кваліфікаваныя як непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў. Парушальнікам выпісаны позвы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/838/22801
Текущая дата: 17.11.2024