Вакантныя месцы ў будаўнічай галіне, якая найбольш цярпіць ад масавага ад’езду беларусаў у Расею, запаўняюцца азіятамі.
Стаўка перадусім на паўночных карэйцаў — непераборлівыя, арганізаваныя, бяз шкодных звычак. Да канца году іх колькасьць мяркуецца давесьці ад цяперашняй сотні да 600–700. Пра будоўлі з рысамі чучхэ — Ігар Карней.
500–600 даляраў, якія можна зарабіць у Беларусі, ужо не задавальняюць мясцовых будаўнікоў, але прымальныя для жыхароў тых краін, дзе эканамічная сытуацыя яшчэ горшая. На зьмену беларусам, якія ў пошуках годных заробкаў апанавалі Расею, на беларускія будоўлі прыязджаюць узбэкі, таджыкі, віетнамцы, украінцы, малдаване.
Але найбольш падабаюцца будаўнічым арганізацыям рабочыя з Паўночнай Карэі. У будаўнічым трэсьце № 7, пад дахам якога працуе першая сотня гастарбайтэраў з Карэйскай паўвыспы, цалкам задаволеныя новым супрацоўніцтвам. Разглядаецца пытаньне аб прыцягненьні на аб’екты яшчэ паўтысячы чалавек. Праўда, спробы наладзіць сустрэчу з карэйцамі пакуль бясплённыя. Дырэктар трэсту Барыс Шэрман праз сваіх падначаленых даў зразумець, што адрываць карэйскую каманду ад працы немэтазгодна:
«У нас ёсьць намесьнікі, якія займаюцца гэтым пытаньнем — замежнай працоўнай сілай. Але я далажыла непасрэдна Барысу Міхайлавічу, і ён адказаў, што ў сувязі зь вялікай загружанасьцю, вялікім аб’ёмам працы, а таксама моўным бар’ерам не ўяўляецца магчымым зь імі пакантактаваць. Яны жывуць за горадам, з дастаўкай тут у нас пытаньні, таму папрасіў пакуль адкласьці сустрэчу на няпэўны час. Яны працуюць, будуць і надалей у Беларусі, але зараз у нас цэлы шэраг важных аб’ектаў, жылыя дамы на ўводзе стаяць, і адцягваць іх ад працы не ўяўляецца мэтазгодным».
Бальшыня паўночных карэйцаў занятыя на ўзьвядзеньні жылых дамоў. Спэцыялісты больш высокай кваліфікацыі прыцягнутыя на аўральныя будоўлі, якія ўлады загадалі здаць сёлета — Палац незалежнасьці, гатэль «Беларусь» ды іншыя. Прараб Аляксандар Вастроў ужо некалькі месяцаў працуе поруч з карэйцамі. Уражаньні супярэчлівыя: як працаўнікі — бездакорныя, але герархія з вайсковай дысцыплінай нагадвае «страйбат»:
Як у краіне суцэльная армія, адпаведна рэтрансьлюецца і на ўсю паўсядзённасьць
«Так, працавітыя, але збольшага таму, што пануе жорсткая дысцыпліна. Усё трымаецца на дысцыпліне і асабістай адказнасьці. Як у краіне суцэльная армія, адпаведна рэтрансьлюецца і на ўсю паўсядзённасьць. У іх тэрмін вайсковай службы — 10 гадоў, ня дзіва, што ўся герархія пераносіцца і на цывільнае жыцьцё. То бок ім загадалі — яны зрабілі, загадалі — зрабілі. Працуюць як звычайныя будаўнікі, нічога асаблівага. Чым адрозьніваюцца ад беларусаў — ды нічым, у прынцыпе. Толькі тым, што заўсёды разам. А разам таму, што яны проста анкляў. Зразумела, у сувязі з закрытасьцю накладаецца пэўная спэцыфіка, бо ніякай інфармацыі зь іх боку не выходзіць. У гэтым сэнсе мы таксама пад уражаньнем — як можна так ізалявацца. Усе кантакты празь перакладчыка, па-расейску не разумеюць. Можна нешта цікавае вычленіць, але збольшага на побытавым узроўні. Пра палітыку ніхто размаўляць ня будзе».
Як падазрае суразмоўца, нават за мяжой у паўночнакарэйцаў існуе кругавая парука, калі ўсе сочаць адзін за адным і любое неакуратнае слова па вяртаньні можа абярнуцца лесапавалам ці шахтай. Яшчэ і з гэтай прычыны практычна выключаныя кантактаваньні з прэсай, асабліва з той, якую можна западозрыць у праамэрыканскай арыентаванасьці:
«Цалкам зразумелая іх пазыцыя, бо ніхто ня ведае, як размова паўплывае на абстаноўку ня толькі на лякальным узроўні, але і глябальна. Мала што? З аднаго артыкула можа ўсё паплыць па накатанай, урэшце сарвецца кантракт. Скажуць зьверху: ня так сказалі, інтэрпрэтавалі, адклікаем усю дэлегацыю. Забяруць, вывезуць, і далей працуй як хочаш. Таму ніхто нічога гаварыць і ня будзе. А ўсё астатняе, што яны маглі б расказаць пра сваю краіну, можна дапытацца, толькі трапіўшы ў вялікі давер. Дый тое наўрад ці будзе праўда. Звычайна абмяжоўваюцца канстатацыяй: у нас самая лепшая краіна. І няма сэнсу спрабаваць выцягнуць нешта яшчэ. Адзінае, не саромеюцца называць ворагам Амэрыку, гэта яны робяць адкрыта. Ад аднаго слова нянавісьць, злосьць; кожнае згадваньне выклікае буру. Ня так даўно сьвяткавалі перамогу над ворагам — лічаць, што перамаглі амэрыканскіх імпэрыялістаў, якія хацелі захапіць іх радзіму. Ну якая тут можа быць размова?»
Звычайна абмяжоўваюцца канстатацыяй: у нас самая лепшая краіна. І няма сэнсу спрабаваць выцягнуць нешта яшчэ
Але калі адкінуць палітыку, то, як кажа Аляксандар Вастроў, працаваць з паўночнакарэйцамі нават лягчэй, чым зь беларусамі. Найперш, ня трэба па два разы паўтараць адно і тое ж, па-другое, практычна выключаны форс-мажор у выглядзе запояў ці дрэннага адчуваньня пасьля ўчорашняга:
«Не было ніводнага выпадку, каб праца была пад пагрозай. Дысцыпліна жалезная. То бок у сэнсе арганізаванасьці пытаньняў няма ўвогуле. Калі наш беларус можа прыйсьці раніцай сп’яна, зь перагарам (і гэта ў парадку рэчаў ува ўсіх сфэрах па ўсёй краіне), то адносна карэйцаў ніводнага выпадку ня ведаю. Прынамсі па нашай арганізацыі — дакладна. Можа, дзе што і было, але моцна сумняюся. Справа ў тым, што яны выступаюць як падразьдзяленьне са сваім унутраным распарадкам. Асобныя індывідуўмы — гэта перакладчык і галоўны над імі. Як у нас павінен быць брыгадзір і брыгада, так збольшага і ў іх. Але калі нашы пасьля працы разыходзяцца па сваіх кватэрах, то яны гэтак жа калектыўна едуць на начлег у інтэрнат. А ўжо там, зыходзячы нават са сваёй ідэалёгіі, ня могуць паступаць у дачыненьні адзін да аднаго не па-таварыску, не па-партыйнаму. Адпаведна, адносіны да працы і адпачынку зусім іншыя».
Калі для беларускіх будаўнікоў самае балючае пытаньне — заробак, які нашмат саступае ў памерах расейскаму, то карэйцы матэрыяльнымі ўмовамі цалкам задаволеныя. Сярэднямесячны заробак рабочага ў Паўночнай Карэі складае 3000 вон — блізу 20 даляраў у эквіваленце. У Беларусі прапануюць у 20–30 разоў больш.
Аляксандар Вастроў: «Яны атрымліваюць столькі ж, колькі і нашы. Памер залежыць ад таго фонду, які фармуецца падчас будаўніцтва. Стаўка цалкам адпаведная той суме, якую ўносяць будучыя жыхары, такім чынам разьлічваецца заробак па ўсёй краіне. То бок іхнія заробкі таксама вылічваюцца паводле звычайнай беларускай мэтодыкі. Грошы ж з паветра не бяруцца, гэта як закон захаваньня энэргіі — дзесьці прыбудзе, дзесьці ўбудзе. Таму і ў адносінах да іх мы трымаемся такога ж прынцыпу, як і да нашых. Высокія заробкі толькі там, дзе аўрал, дзе не пасьпяваюць у тэрмінах і за гэта давядзецца адказваць. А яны ў большай ступені працуюць на лінейных аб’ектах, якія не ў супэрпрыярытэце — тыпавое жыльлё, нейкія адміністратыўныя будынкі і г.д.».
Карэспандэнт: «Для вас прынцыповая розьніца, з кім працаваць — зь беларусамі, карэйцамі, віетнамцамі?»
«З карэйцамі, мабыць, найлепш. Таму што яны цэльны, адзіны калектыў, дзе ёсьць пэўная адказнасьць. Толькі маючы дысцыпліну, людзі спаўна адказваюць за свае ўчынкі. Яны, прыкладам, ня могуць, як беларусы, сказаць — ну вас, ідзіце куды далей, сёньня гэта зраблю, а заўтра звальняюся. А з тымі ж карэйцамі, дапусьцім, падпісваецца кантракт, яны сюды едуць і яго дакладна адпрацоўваюць. У мяне ўражаньні толькі станоўчыя. Вядома, здараюцца непаразуменьні на моўнай глебе — у сувязі з тым, што да кожнага перакладчыка не прыставіш. Але, яшчэ раз кажу, зь імі часам нават прасьцей. Выключна з-за моўнага бар’еру нейкія праблемы могуць узьнікаць».
Да Беларусі паўночнакарэйскія будаўнікі працавалі ў Расеі. Пасьля сустрэчы кіраўніцтва прадпрыемства «Менскбуд» з амбасадарам КНДР у Маскве і кансультацый з Пхеньянам у Менск перакінулі пробную партыю рабочых. Экспэрымэнт прызнаны ўдалым, і ў беларускую камандзіроўку рыхтуюцца яшчэ паўтысячы карэйцаў.
Ігар Карней
Радыё Свабода, 20 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/838/22839
Текущая дата: 17.11.2024