Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 13 жніўня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 13 жніўня 2013 года.

На 13 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.920 беларускіх рублёў (абсалютны максімум года)
Еўра — 11.870
Расійскі рубель — 271
Украінская грыўна — 1.099,40 (абсалютны максімум года)

Кошык валют — 3.061,46

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 20 рублёў (0,22%), еўра — знізіўся на 40 рублёў (0,34%), расійскага рубля — не змяніўся, грыўны — вырас на 3,08 рубля (0,28%). Курс кошыка валют знізіўся на 1,14 рубля (0,04%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 46,50 рубля (1,54%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3307, "долар/расійскі рубель" — 32,9151, "долар/грыўна" — 8,1135.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 13 жніўня долар купляюць па 8.840—8.910 і прадаюць па 8.930—9.040 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 15 рублёў (да 8.882), продажу — на 14 (да 8.952).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.850—8.900 пры куплі, 8.950—9.000 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/839/22669
Текущая дата: 18.11.2024