Белорусский портал в Казахстане

КДБ за тыдзень затрымаў у Беларусі тры баявыя ячэйкі, якія працавалі на СБУ



Затрыманыя баевікі рыхтавалі тэракты на аб’ектах чыгункі ў Беларусі, у іх знайшлі дэтанатары і выбухоўку.

Супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі тры баявыя ячэйкі, якія працавалі на СБУ, паведамілі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.
У паведамленні гаворыцца, што тры баявыя ячэйкі працавалі на Службу бяспекі Украіны.

"Яны рыхтавалі тэракты на чыгунцы ў Стаўбцоўскім і Талачынскім раёнах. Пры затрыманні ў іх канфіскавалі выбухоўку і дэтанатары", - паведамляе БелТА са спасылкай на Камітэт дзяржбяспекі.

Адзін з затрыманых збіраўся падарваць чыгунку ў Стаўбцоўскім раёне, ён сам выйшаў на сувязь з СБУ. Для таго, каб падрыхтаваць тэракт, прыцягнуў свайго былога калегу. Аднак здзейсніць задуманае яны не змаглі – іх затрымалі супрацоўнікі КДБ.

Яшчэ адну спробу тэракта на аб’екце чыгункі супрацоўнікі КДБ папярэдзілі ў Талачынскім раёне. Кіраваў групай украінскі грамадзянін, які прыцягнуў для тэракта двух беларусаў, што валодаюць навыкамі ў мінна-выбухной справе.

Адзначаецца, што затрыманы ўкраінец незаконна перайшоў мяжу Беларусі і пакінуў на яе тэрыторыі цэлы арсенал, у якім знаходзіліся выбухоўка, дроны і аўтаматы Калашнікава.

Мінск, 11 верасня 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/84/70971
Текущая дата: 17.11.2024