Белорусский портал в Казахстане

Сьледчыя дапыталі падазраванага ў забойстве Сьвятланы Хіневіч



Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў паведаміў, што сьледчыя ўпершыню з моманту забойства начальніка аддзела кадраў «Мінск-Крышталь», сябра ЦВК Сьвятланы Хіневіч дапыталі падазраванага ў злачынстве.

Падазраваным ва ўчыненьні асабліва цяжкага злачынства 8 жніўня быў прызнаны мянчук 1978 году нараджэньня, не судзімы, які жыў у адным пад’езьдзе зь Сьвятланай Хіневіч. Мужчына зьяўляецца нарказалежным.

Жанчыну знайшлі ва ўласнай кватэры з мноствам колата-рэзаных ран. Злачынства не зьвязана з прафэсійнай і грамадзкай дзейнасьцю загінулай, носіць побытавы характар, падкрэсьліў Герасімаў.

Падазраваны быў затрыманы ў сваёй кватэры па суседзтве — з шматлікімі рэзанымі ранамі, вялікай стратай крыві, у непрытомным стане. Яго шпіталізавалі. Характар раненьняў сьведчыць пра тое, што ён хацеў зьдзейсьніць суіцыд. 9 жніўня, пасля таго, як падазраваны прыйшоў у сябе, з удзелам адваката пачаліся сьледчыя дзеяньні.

Па крымінальнай справе прызначана каля 20 розных дасьледаванняў, якія правядзе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Праводзіцца шэраг іншых сьледчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Радыё Свабода
, 9 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/840/22603
Текущая дата: 18.11.2024