Белорусский портал в Казахстане

Надзея Каткавец прызначана намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі



Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 ліпеня, паведаміла яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ аб вызваленні Іосіфа Роліча ад пасады намесніка кіраўніка спраў прэзідэнта ў сувязі з пераходам на іншую працу.

З красавіка 2012 года Каткавец займала пасаду дырэктара дэпартамента аграпрамысловага комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. Дагэтуль на працягу васьмі гадоў (з 2004 года) працавала на пасадзе першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/845/22024
Текущая дата: 18.11.2024