"Асаблівую ўвагу варта надаць крымінальным справам аб прычыненні шкоды дзяржаўнай маёмасці службовымі асобамі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня, наведваючы новы будынак Следчага камітэта Беларусі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Аналагічнае стаўленне, паводле яго слоў, павінна быць і да хабарніцтва ў найважнейшых сферах жыццядзейнасці грамадства, такіх як эканоміка, дзяржаўнае кіраванне, медыцына, адукацыя і іншых. "Пры гэтым аб`ектыўная ацэнка павінна давацца следствам незалежна ад службовага становішча асобы. Ніякіх патуранняў быць не павінна! Няма і не павінна быць недатыкальных", — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам усё больш увагі надае тэме барацьбы з карупцыяй, бо гэта праблема зноў пачынае выяўляцца ў беларускім грамадстве. "Дапусціць гэтага нельга, таму што мы можам будаваць любыя планы, але калі мы не будзем спыняць карупцыю, то гэта ржа раз`есць усё жывое, усе парасткі, якія ў нас будуць. Таму я найперш надаю ўвагу барацьбе з карупцыйнымі праявамі. Бо яны звязаны галоўным чынам з чыноўніцтвам, і немалога ўзроўню. Але калі з галавы рыба пачынае загніваць, то адмірае ўся сістэма. Таму я ўсё больш і больш пра гэта кажу", — сказаў Лукашэнка.
Ён запатрабаваў, каб кожная справа расследавалася не толькі з пункта гледжання пакарання вінаватых, але і ўстаранення наступстваў карупцыі. "І беларускае грамадства, і я чакаем ад Следчага камітэта забеспячэння найвышэйшага ўзроўню пры расследаванні такіх спраў. Тут павінны быць задзейнічаны лепшыя і высокапрафесійныя следчыя", — адзначыў прэзідэнт.
Ён таксама падкрэсліў, што цяпер пытанні эканамічнага развіцця краіны і арганізацыі яе эканамічнай бяспекі маюць першараднае значэнне, і гэта асаблівасць не можа не ўлічвацца ў працы праваахоўных органаў.
"У цэлым вашы намаганні павінны гарантаваць і тое, што абраны краінай курс на далейшую лібералізацыю эканомікі не ператворыцца ў некіраваны працэс, у якім будуць "правіць баль" нячыстыя на руку прадстаўнікі так званага ценявога бізнесу. Таму на гэтым этапе як ніколі важная канцэнтрацыя намаганняў усіх праваахоўных органаў на вырашэнні задач па барацьбе з найболей небяспечнымі праявамі, у першую чаргу эканамічнай, арганізаванай і карупцыйнай скіраванасці", — заявіў Лукашэнка.
Паводле меркавання прэзідэнта, засяродзіцца варта на злачынствах, якія сапраўды замахваюцца на эканамічную стабільнасць і бяспеку дзяржавы, падрываюць самі асновы беларускай эканомікі. "Пры гэтым прынцып няўхільнасці пакарання павінен стаць галоўным у працы следчых і іх кіраўнікоў", — дадаў ён.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/847/21610
Текущая дата: 18.11.2024