Белорусский портал в Казахстане

У Мінску падаражэў праезд у грамадскім транспарце



Адпаведнае рашэнне прынятае Мінгарвыканкамам.

З 25-га мая кошт праезду ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі і метро складае 2 тысячы рублёў (раней — 1.700). Пры куплі талончыка ў вадзіцеля наземнага грамадскага транспарту паездка будзе каштаваць 2,5 тысячы. Праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў складае 3 тысячы.

Падаражэлі і праязныя білеты. Так, на адзін від транспарту кошт праязнога на месяц складзе 90 тыс., на паўмесяца — 48 тыс., на дэкаду — 31,7 тыс., на два віды транспарту — 120,1 тыс., 63,3 тыс. і 42,3 тыс. адпаведна, на тры віды — 143,2 тыс., 75,2 тыс. і 50,2 тыс., на чатыры — 162 тыс., 85,3 тыс. і 56,9 тыс., на аўтобус-экспрэс — 117,3 тыс., 61,7 тыс. і 41,2 тыс. беларускіх рублёў.

Гэта першае сёлета павышэнне аплаты праезду. Да канца года сталічныя ўлады абяцаюць павысіць тарыф да 2,3 тыс.

БелаПАН
Мінск, 25 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/849/21307
Текущая дата: 18.11.2024