Такое меркаванне выказала намеснік дырэктара па арэндзе жылля агенцтва нерухомай маёмасці "Твая сталіца" Валянціна Сянчыхіна.
Эксперт лічыць, што развіццё ў Беларусі дзяржаўнага фонду арэнднага жылля паўплывае на прыватны рынак найму жылой нерухомай маёмасці: калі дзяржаўнае здымнае жыллё будзе ўзводзіцца ў дастатковай колькасці, а здавацца па больш нізкай цане, то кошт арэнднай платы ў прыватнікаў таксама папаўзе ўніз.
Валянціна Сянчыхіна выказала думку, што гэта перспектыўны напрамак і нараўне з купляй або будаўніцтвам кватэры з`яўляецца для грамадзян добрай магчымасцю абзавесціся дахам над галавой, тым больш, калі ў перспектыве можна будзе выкупіць такую кватэру ў дзяржавы. "Несумненна, гэта стане вырашэннем жаллёвага пытання асабліва для тых маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, хто гадамі стаіць на ўліку, мае права на атрыманне льготнага крэдыту, але не мае дастатковых фінансавых магчымасцей, каб пабудаваць або набыць жыллё. Аднак гэта магчыма пры ўмове, што арэндная плата будзе даступнай", - сказала намеснік дырэктара кампаніі.
Разам з тым, паводле слоў Валянціны Сянчыхінай, забяспечыць усіх, хто сапраўды мае патрэбу ў арэндным жыліі, немагчыма. Значную долю сярод тых, хто шукае здымную кватэру, займаюць маладыя сем`і, якія хочуць жыць асобна ад бацькоў, хоць у тых ёсць кватэры, і пары, якія не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе, але прынялі рашэнне з`ехацца і жыць разам. "Такіх у нас каля 70 працэнтаў у агульным аб`ёме жадаючых. А яшчэ прыезджыя грамадзяне, студэнты і абітурыенты, якія, зразумела, яшчэ не стаяць на ўліку маючых патрэбу, таму рынак прыватнага арэнднага жылля ўсё роўна будзе існаваць і далей, толькі цана, магчыма, стане крыху ніжэйшай за кошт канкурэнцыі, якую можа скласці дзяржаўны фонд арэнднага жылля", - падкрэсліла яна.
Гаворачы аб попыце на здымныя кватэры на прыватным рынку арэнды жылля, спецыяліст адзначыла, што сёння попыт значна перавашае прапанаванне. У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах свету, арэнда кватэр мае сезонны характар: восенню мінулага года попыт у Мінску перавышаў прапанаванне прыкладна ў пяць разоў, цяпер ажыятаж крыху спаў, але попыт усё роўна ў два-тры разы вышэйшы. "Цяпер прапанавання стала менш і ў сувязі з тым, што ў краіне ўводзіцца забарона на здачу ў арэнду кватэр, якія пабудаваны з прыцягненнем ільготнага крэдыту. Але разам з тым з сярэдзіны ліпеня традыцыйна пачнецца чарговы бум на здымныя кватэры, які, як правіла, выклікае павелічэнне кошту арэнды", - сказала Валянціна Сянчыхіна, падкрэсліўшы, што ў гэтым выпадку нарошчванне аб`ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля і павелічэнне фонду за кошт тых кватэр, якія ўжо ёсць, можа ў пэўнай меры перашкодзіць значнаму павелічэнню арэнднай платы за пражыванне ў прыватным здымным жыллі.
Што датычыцца тыпалогіі кватэр, неабходных для фарміравання фонду дзяржаўнага арэнднага жылля, эксперт выказала думку, што найбольш прымальным варыянтам будуць дамы з максімальнай колькасцю двух- і трохкпакаёвых кватэр. "На рынку арэнднага жылля найбольшым попытам карыстаюцца аднапакаёвыя кватэры, затым па запатрабаванасці ідуць двухпакаёвыя кватэры, трох- і чатырохпакаёвыя карыстаюцца найменшым попытам. А паколькі дзяржаўнае арэнднае жыллё будзе прадастаўляцца ў першую чаргу грамадзянам, якія ўжо доўгі час стаяць на ўліку маючых патрэбу, а гэта, як правіла, сем`і з дзецьмі, якія часцей за ўсё прэтэндуюць на кватэры вялікім метражом, то і будаваць адпаведна трэба дамы з двух- і трохпакаёвымі кватэрамі. Да таго ж дагавор з такімі сем`ямі прадугледжваецца заключаць не на год і не на два, а на працяглы тэрмін, таму і ў будаўніцтве арэнднага жылля дзяржаве трэба глядзець на далейшую перспектыву", - растлумачыла прадстаўнік прыватнага агенцтва нерухомай маёмасці.
27 мая 2013, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/849/21411
Текущая дата: 18.11.2024