Белорусский портал в Казахстане

Кошт прыватызацыі жылля наўрад ці дасягае 10 працэнтаў яе рыначнай цаны



Аб гэтым паведаміў 26 мая генеральны дырэктар цэнтра гандлю нерухомай маёмасці "Пакадан" Павел Астапеня ў эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ.

"Існуе пэўная табліца разлікаў прыватызацыі канкрэтнай кватэры, ёсць карэкціроўка на тэмпы інфляцыі і г.д., - адзначыў Павел Астапеня. - Кошт прыватызацыі кватэры наўрад ці дасягае 10 працэнтаў яе рыначнага кошту, які ў цяперашні час складае ў сярэднім $1 тыс. 350 - $1 тыс. 400 за 1 кв.м у Мінску".

Гендырэктар таксама расказаў: "Калі ёсць грошы на прыватызацыю жылля, дастаткова звярнуцца ў адміністрацыю раёна, запоўніць заяву аб прыватызацыі аб`екта нерухомай маёмасці, прыкласці да яе неабходныя дакументы і чэкі "Жыллё", калі яны ёсць. На працягу месяца выканкам прымае рашэнне аб прыватызацыі жылля. Працэдура даволі простая".

"Калі ўсёй сумы грошай на прыватызацыю, напрыклад, трохпакаёвай кватэры, няма, можна абмяняць яе на прыватызаваную двухпакаёвую. Можна таксама знайсці з дапамогай агенцтва нерухомай маёмасці пакупніка, які дасць грошы на прыватызацыю, каб затым аформіць здзелку куплі-продажу. Пры гэтым кошт кватэры знізіцца, паколькі ў пакупніка ёсць пэўныя рызыкі адносна таго, ці прададуць яму ў рэшце рэшт гэту кватэру. Як правіла, гэта зніжэнне нязначнае, калі зыходзіць ад агульнага кошту кватэры", - адзначыў ён.

Павел Астапеня таксама растлумачыў, што аплачваць адразу ўсю суму за прыватызацыю не абавязкова, можна ўнесці 10 працэнтаў ад яе кошту і штомесяц на працягу 40 гадоў пагашаць астатак. Гэта сума ўключаецца ў жыроўку.

"Важна ўсё рабіць своечасова, звяртацца па дапамогу ў прыватызацыі трэба да прафесіяналаў рынку - у агенцтвы нерухомай маёмасці, да юрыстаў. Агенцтвы нерухомай маёмасці, як правіла, не займаюцца толькі юрыдычнымі кансультацыямі, а поўным комплексам паслуг. Яны могуць на падставе даверанасці ажыццявіць увесь комплекс мер па прыватызацыі, гэта паслуга каштуе каля Br3 млн.", - дадаў Павел Астапеня.

27 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/849/21438
Текущая дата: 18.11.2024