Аб гэтым паведаміла галоўны спецыяліст аддзела па справах ветэранаў і пажылых людзей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.
Паводле яе слоў, сярод беларускіх доўгажыхароў традыцыйна лідзіруюць жанчыны. Паводле даных на 1 красавіка бягучага года, 100-гадовую планку перасягнулі 482 жанчыны і 84 мужчыны. Такім чынам, прадстаўніцы слабага полу лідзіруюць амаль з сяміразовай перавагай.
Прычым ва ўзроставай катэгорыі, старэйшай за 110 гадоў, 11 чалавек, з іх дзевяць жанчын і двое мужчын (жыхары Брэсцкай і Мінскай абласцей). Дарэчы, раней у гэтай узроставай катэгорыі былі адны жанчыны, падкрэсліла Таццяна Максімава.
Традыцыйна сярод рэгіёнаў рэспублікпі флагманам па колькасці доўгажыхароў з`яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 красавіка гэтага года налічваўся 121 чалавек ва ўзросце, старэйшым за 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Брэсцкая вобласць (95), на трэцяй - Мінская (90). У Віцебскай вобласці пражываюць 88 чалавек, якія адзначылі свой векавы юбілей, у Гомельскай - 63, у Мінску - 59, у Магілёўскай вобласці - 50.
25 красавіка 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/853/20829
Текущая дата: 18.11.2024