Белорусский портал в Казахстане

У даход дзяржавы канфіскаваныя дзве партыі бананаў агульным коштам больш за 1 мільярд рублёў



Гаспадарчым судом Мінска ў даход дзяржавы канфіскаваныя дзве партыі бананаў агульным коштам больш за 1 мільярд рублёў.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, кантрабандны тавар быў канфіскаваны ў Мінску 27 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі і падатковай інспекцыі.

Спачатку на тэрыторыі складскіх памяшканняў былі знойдзеныя 33 тоны бананаў на суму 495 млн. рублёў, якія захоўваліся без адпаведных дакументаў, а затым затрымана аўтамашына "Рэно", якой кіраваў жыхар Столінскага раёна. Ён без адпаведных дакументаў перавозіў 39,6 т бананаў на суму 594 млн. рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/854/20773
Текущая дата: 18.11.2024