Міністэрства юстыцыі зарэгістравала рэспубліканскую грамадскую арганізацыю "Беларуская палата моды", паведамілі ў міністэрстве.
Арганізацыя створана для развіцця і прапаганды прафесійнай і аматарскай моды ў Беларусі. Таксама палата будзе ствараць спрыяльныя ўмовы для раскрыцця творчых магчымасцей дызайнераў, дызайн-студый, якія займаюцца вырабам адзення, абутку і аксесуараў.
Акрамя таго, арганізацыя будзе абараняць прафесійныя, творчыя, аўтарскія і іншыя правы мадэльераў, законныя інтарэсы дызайнераў і спецыялістаў у галіне моды.
18 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
Акрамя таго, арганізацыя будзе абараняць прафесійныя, творчыя, аўтарскія і іншыя правы мадэльераў, законныя інтарэсы дызайнераў і спецыялістаў у галіне моды.
18 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/855/20659
Текущая дата: 18.11.2024