Белорусский портал в Казахстане

"Белтрансгаз" пабудуе шматфункцыянальны комплекс на месцы аўтавакзала "Маскоўскі"



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

ААТ "Белтрансгаз" пабудуе шматфункцыянальны комплекс на месцы аўтавакзала "Маскоўскі". Адпаведны ўказ нумар 153 "Аб пытаннях будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў г.Мінску" 4 красавіка падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка,

Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2013-2018 гадах ААТ "Белтрансгаз" інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску ў межах вул.Філімонава - прасп.Незалежнасці - вул.Макаёнка, які ўключае гасцініцу, паркінг, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, медыцынскі цэнтр, аўтаномную энергагенерыруючую ўстаноўку.

Інвестару для будаўніцтва і абслугоўвання шматфункцыянальнага комплексу будзе прадастаўлены ў арэнду зямельны ўчастак плошчай 8,27 га. За права заключэння дагавора арэнды інвестар выплаціць у бюджэт Мінска $17,2 млн.

Тавары, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, будуць вызвалены да 31 снежня 2018 года ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць.

Інвестар кампенсуе ў бюджэт Мінска страты, звязаныя з перадачай зямельнага ўчастка і зносам размешчанага на ім комплексу будынкаў і збудаванняў аўтавакзала "Маскоўскі", у суме $13,7 млн.

Акрамя таго, прадугледжваецца, што інвестар пералічыць у бюджэт Мінска грашовыя сродкі ў мэтах бязвыплатнага фінансавання будаўніцтва ў сталіцы шматузроўневай транспартнай развязкі на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (у памеры 50 працэнтаў каштарыснага кошту праекта), а таксама будаўніцтва ў Мінску жылога дома на 30 кватэр для шматдзетных сем`яў (у суме $3,3 млн.).

Указ уступае ў сілу з дня падпісання.

5 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/857/20399
Текущая дата: 18.11.2024