Белорусский портал в Казахстане

Кожны месяц беларусаў менее на тысячу чалавек



За два месяцы гэтага году колькасьць насельніцтва Беларусі скарацілася на 2 тысячы і на 1 сакавіка 2013 году склала 9 462 000 чалавек.

Летась жыхароў краіны налічвалася 9 463 840. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Пры гэтым летась сьмяротнасьць зьнізілася амаль на 10 тысяч чалавек, але перавысіла нараджальнасьць на 10 600 чалавек. Таксама за мінулы год краіну пакінулі 8 700 чалавек, а міграцыйны прыток склаў 18 тысяч. 8 500 зь іх прыехалі з Расеі, астатнія — з Украіны і Казахстану.

Галіна Абакунчык
Радыё Свабода, 28 сакавіка 2013.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/860/20226
Текущая дата: 18.11.2024