Белорусский портал в Казахстане

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсах "Славянскага базару ў Віцебску" прадоўжаны да 22 сакавіка



Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія Віскуб.

Да 22 сакавіка адкрыты прыём заявак на ўдзел у адборачных турах міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", якія праводзяцца ў рамках ХХII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

У адборачным туры міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" прымаюць удзел спевакі ва ўзросце ад 18 гадоў да 31 года ўключна, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў, удзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.

У адборачным туры міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" прымаюць удзел дзеці ад 7 да 12 гадоў, у якіх ёсць вопыт канцэртных выступленняў, а таксама ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.

Заяўкі накіроўваюцца ў дзяржаўную ўстанову "Цэнтр культуры "Віцебск", аддзел міжнароднага супрацоўніцтва. Інструкцыя аб правядзенні адборачных тураў міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" размешчана на сайтах фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" і Міністэрства культуры Беларусі.

18 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/862/19967
Текущая дата: 18.11.2024